ШЭМБЕЛЬ гэрбу ўласнага.
ŠEMBIEĹ herbu wlasnaha.
Поль. Szembel. Рас. Шембель.
Францішак, Караль, Вінцэнт і Францішак, сыны Андрэя, унукі Людвіка і праўнукі Пятра, мелі вывад у Беларускай губ.
Вывад: 1799.07.29 (Беларускі ДДС), з гэрбам «Прыяцель».
Адстаўны штабс-кап. Канстанцін Іванавіч Шэмбель (* 1822), які значыўся з дваранаў Віцебскай губ., валодаў маёнт. Турэц (Гарадоцкі пав.) і Н. (Суражскі пав.), унесены разам зь дзецьмі Канстанцінам (* 1857), Ганнаю (* 1859), Аляксандраю (* 1861), Тацьцянаю (* 1863), Іванам (* 1864) і Фёдарам (* 1866) у 2 ч. РК Віцебскай губ.
Вывад: 1872.06.08 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1873.08.23 за № 2988.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.