фон ШРЭДЭРС (Шрэдэр) гэрбу ўласнага.
fon ŠREDERS (Šreder) herbu wlasnaha.
Поль. Schroeders, Schroeder. Ням. von Schroeders.
Ганс Шрэдэрс атрымаў 1558.03.27 ад магістра Інфлянцкага закону Вільгельма фон Фюрстэнберґа землі Ян-Клінген і Бернт. Ягоны сын Хрысьціян Шрэдэрс верагодна ўзьведзены ў 1569 у шляхецтва на Люблінскім сойме.
Готард і Брюдэр фон Шрэдэрсы ўнесены 1620.10.17 у 3-ю клясу рыцарскага матрыкула Герцагства Курляндыі і Семігаліі.
Род прызнаны ў расейскім шляхецтве вывадамі: Дзьвінскага прав. зем. суда 1773.02.09, Віцебскага ДДС 1835.06.19. Зацьверджаны ўказам 1850.12.31 за № 10 393, з унясеньнем у 3 ч. РК.
Гэрб: Baltisches Wappenbuch, 102.
Крыніцы:
НГА Беларусі. Ф. 2512, воп. 1, спр. 233, арк. 345-352. Die Baltischen Ritterschaften, 42.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.
|