ТАРНОЎСКІ гэрбу «Ляліва».
TARNOWSKI herbu «Lialiva».
Pol. Tarnowski. Рус. Тарновский.
Пётар сын Якуба Тарноўскі (* 1799, † 1831) паступіў у вайсковую службу ў 1814 у Дваранскі полк, зь якога афіцэрам у Александрыйскі гусар. полк, пасьля яго скасаваньня ў Літоўскі ўланскі полк. Штабс-ротмістар (1829), кавалер орд. сьв.Ганны 3 ст. (1831). У шлюбе зь Вікторыяй Любавіцкай меў дзяцей Сабіну (* 1828) і Браніслава (* 1830), хрышчаных у Радашковіцкім касьцёле.
Вывад: 1835.04.26 (Менскі ДДС), указ 1840.04.05 № 1266 у 3 ч. РК.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003, 2004.