ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф фон Гуттэн-ЧАПСКІ гэрбу ўласнага.
hraf fon Hutten-ČAPSKI herbu wlasnaha.


Pol. — hrabia von Hutten Czapski. Рус. — граф Гуттен-Чапский, граф фон Гуттен-Чапский.



Гутэн-Чапскі, Гуттен-Чапский, Hutten Capski, Hutten Czapski

Францішак фон Гуттэн-Чапскі (* 1725, † 1802), ваявода Хэлмскі, ажаніўся 1772 трэцім шлюбам з княжною Веранікаю Радзівіл (* 1754), дачкою ваяводы Віленскага і вялікага гэтмана ВКЛ князя Міхала-Казімера Радзівіла. У пасаг атрымаў маёнткі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Мікалай фон Гуттэн-Чапскі, былы гэнерал-маёр войскаў каронных, разам з нашчадкамі ўзьведзены 1804.09.15 у графскую годнасьць Прускага каралеўства. Ён быў пляменьнікам Францішка, ваяводы Хэлмскага. Указам 1861 ці 1862 права карыстаньня графскім тытулам пашырана на бліжэйшых сваякоў Мікалая — пляменьніка Багдана (правам прымагенітуры) і на нашчадкаў Караля і Станіслава, сыноў Францішка, ваяводы Хэлмскага. Нашчадкі Мікалая і ягонага пляменьніка жылі ў Прусіі, а Караль і Станіслаў былі падданымі Расейскай Імперыі.

Найвышэйшым указам 1874.06.12 калескаму радцу Адаму-Юзафу, з сынам Адамам, стацкаму радцу Ігнацію-Фэліцыяну і рэчаіснаму стацкаму радцу Эмерыку-Захарыяшу-Мікалаю, сыном Караля, дазволена карыстацца ў Расейскай Імперыі графскім тытулам.

Нашчадкі Караля унесены ў 5 ч. РК Менскай губ.
Вывад: 1802.12.04 (Менскі ДДС), указ 1871.10.27 № 4403 (у 6 ч. РК).

Найвышэйшым указам 1900.06.14 Станіславу-Антонію і Мікалаю, ўнукам Станіслава, дазволена карыстацца ў Расейскай Імперыі графскім тытулам. Нашчадкі Станіслава жылі ў Віленскай губ.

Аляксандар, сын Францішка і ўнук Мікалая, найвышэйшым указам 1895.06.23 атрымаў дазвол карыстацца ў Расейскай Імперыі графскім тытулам. Ён быў жанаты зь Ядвігаю Сабанскаю, дачкою Леана, маршалка шляхты Клімавіцкага пав., уладальніка маёнт. Дамамерычы і Сялішча.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005, 2006.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002