ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф ҐРАБОЎСКІ гэрбу «Тапор».
hraf GRABOWSKI herbu «Tapor».


Pol. — hrabia Grabowski. Рус. — граф Грабовский.

Альбрыхт-Крыштаф (ён жа Альберт) Ґрабоўскі (~ Койданава 1756.09.23, † …), сын гэнерал-лейтэнанта войскаў ВКЛ Тамаша Ґ., былы маёр 2-га гвардзейскага пешага палка прускіх войскаў, разам з нашчадкамі ўзьведзены 1816.11.30 у графскую годнасьць Прускага каралеўства.

Стэфан (~ Асташын 1767.06.24, † Варшава 1847.06.04), брат Альбрыхта, статц-сакратар Царства Польскага, і яго стрыечны брат Станіслаў (* 1780, † 1845) (які лічыцца пазашлюбным сынам Караля і Вялікага Князя Станіслава-Аўгуста), міністар рэлігіі і асьветы Царства Польскага, Ґрабоўскія атрымалі 1836.04.21 прызнаньне графскага тытула ў Расейскай Імперыі, без патрэбы прадстаўленьня на яго доказаў. Ад Станіслава пайшла лінія графаў Грабоўскіх у Царстве Польскім, гэта лінія роду рыма-каталіцкая, яна ня мае сувязі зь Беларусьсю.

Граф Стэфан памёр нежанатым. Паводле ягонага хадайніцтва, у графскай годнасьці зацьверджаныя 1840.05.28 яго родныя пляменьнікі і іх дзеці. Гэтая лінія роду евангеліцка-рэфармацыйная (кальвінісцкая).

Род унесены ў 5 ч. РК Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай губ.
Вывад: … (Гарадзенскі ДДС), указ 1840.07.12 № 8058; 1868.12.18 (Менскі ДДС).

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002