ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф ПАШЧАНКА-РАЗВАДОЎСКІ гэрбу ўласнага.
hraf PAŠČANKA-RAZVADOWSKI herbu wlasnaha.


Рус. — граф Пащенко-Розвадовский.

Гэнерал-лейтэнант Канстанцін Іванавіч Развадоўскі, Варшаўскі камэндант, у шлюбе з Ганнаю Аляксеяўнай Татарынавай, памешчыцай Уладзімерскай і Ніжэгародзкай губ., меў дачку Варвару (* 1843.12.31), якая выйшла замуж за Ўладзімера Пашчанку. Паводле Найвышэйшага ўказа 1871.07.15/27 ротмістру Ўладзімеру Пашчанку дазволена далучыць да свайго прозьвішча і гэрба прозьвішча і гэрб цесьця. Узьведзены 1872.06.29, разам з цесьцем і ягонымі братамі, у графскую годнасьць.

У 1882 граф Уладзімер Пашчанка-Развадоўскі палкоўнік, камандзір 8-га гусарскага Лубенскага палка. У графаў Пашчанкаў-Развадоўскіх былі дзеці граф Канстанцін, які валодаў 1904 маёнт. Белічы (Слуцкі пав.) і графіня Аляксандра, якая выйшла замуж за гэнерал-лейтэнанта начальніка 11 кавалерыйскай дывізіі (1910) Льва Ўладзіміравіча дэ Вітэ.

У радаводную кнігу Менскай губ. была ўнесена толькі графіня Варвара П.-Р.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002