ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф РАЗВАДОЎСКІ гэрбу «Трубы».
hraf RAZVADOWSKI herbu «Truby».


Pol. — hrabia Rozwadowski. Рус. — граф Розвадовский.

Верагодна ў 1667—1697 валодалі маёнт. Вялікі Развадоў (Луцкі пав., Рускае ваяв., Польскае Каралеўства). З к. 17 ст. валодалі маёнт. Бобан (Бабаны) (Астравецкая пар. (?), Ашмянскі пав.). У 18 ст. эпізадычна карысталіся прыдомкам — Мрочка-Развадоўскія. Дакладнай дакументальна пацьверджанай сувязі Р. з Луцкага і Ашмянскага пав., аднак, не існуе.

Юзаф (* к. 1733 (?), † к. 1780), сын Яна, меў сыноў Міхала-Ігнація (* 1748), Пятра (* 1750), Дамініка (* 1752), Вінцэнта (* 1762), рэгента гродзкага Троцкага (з 1788), і Яна (* 1769).

У Міхала-Ігнація сыны: Антоні, Людвік-Рафаэль, Аляксандар-Мікалай і Канстанцін, у Пятра - Ян-Віталіс, а ў Вінцэнта - Тадэвуш і Каэтан, якія не былі зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве.

Ян (~ Давід-Гарадок 1769.10.26, † маёнт. Студзёнка 1845.12.07), сын Юзафа, ажаніўся ў к.1790-1791 з княжной Тэафіляй Радзівіл (* 1738, † …?), ротмістар I Гусарскай (Ковенскай) брыгады Нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ (1791.05.04), кавалер ордэна сьв. Станіслава (1792.01.27). У далейшым атрымаў гэнеральскі ранг (каля 1791-2). У другім шлюбе з Марыяю Вангроцкаю (* 1787, † Студзёнка 1845.11.23) меў сыноў Ўладзімера-Ўладзіслава (* 1812), Канстанціна-Яна (* 1813), Аляксандра-Адама (* 1824).

Канстанцін-Ян (* 1813.05.04, † …) прызначаны 1863 старшынём Асаблівай сьледчый камісіі па палітычным справам (потым названа Пастаяннаю камісіяй пры Намесьніку ў Царстве Польскім) і галоўнакамандуючым вайскамі Варшаўскай ваеннай акругі. Найвышэйшым загадам 1867 назначаны Варшаўскім камэндантам. Гэнерал-лейтэнант (1869.08.30). Узьведзены 1872.06.29 разам з братамі Ўладзімерам-Ўладзіславам і Аляксандрам-Адамам у графскую годнасьць. Аляксандар-Адам меў нашчадкаў.

Род унесены ў 1, перанесены ў 1856 ў 6, а потым у 5 ч. РК Менскай губ.
Вывад: 1802.03.06 (Менскі ДДС), рэзалюцыя Гэрольдыі 1829.01.29; Найвышэйшы ўказ 1872.06.29 пра ўзьвядзеньне ў графскую годнасьць.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002