граф ТЫШКЕВІЧ гэрбу «Ляліва».
hraf TYŠKIEVIČ herbu «Lialiva».
Pol. hrabia Tyszkiewicz. Рус. граф Тышкевич.
Тышка Каленіковіч (зг. 1487), меў маёнткі ў Кіеўскай зямлі, у яго было 6 ці 7 сыноў, якія па быцьку называліся Тышковічамі ці Тышкевічамі, апошняе замацавалася ў іх і іхных нашчадкаў у якасьці прозьвішча.
Адзін з сыноў Тышкі Васіль Тышкевіч († 1571), на той час ваявода Падляскі, атрымаў 1569.11.05 ад Вялікага Князя Літоўскага Жыґімонта-Аўґуста тытул графа «на Лагойску і Бердзічаве».
У Расейскай Імперыі графскі тытул быў прызнаны за некаторымі асобамі ўказамі 1861 і 1862.
Найвышэй зацьверджаным 1902.02.04 меркаваньнем Дзяржаўнай Рады ўсім асобам, якія зацьверджаны ў расейскім шляхецтве і паходзяць ад Васіля Тышкевіча, дазволена ад часу далучэньня да роду карыстацца ў Расейскай Імперыі графскім тытулам.
Род унесены ў 5 ч. РК Менскай губ.
Вывад: 1802.07.12 (Менскі ДДС), указ 1854.07.28 № 4256 (у 6 ч. РК).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005.