князь Глінскі-ЛІХАДЗІЕЎСКІ.
kniaź Hlinski-LICHADZIJEWSKI.
Поль. Hliński-Lichodziejewski. Рас. Глинский-Лиходиевски, Глинский-Лиходеевский.
Род паходзіць ад князёў Глінскіх.
Князь Васіль Багданавіч Глінскі, быў паслом да хана Перакопскага Менґлі-Ґірэя ў 1496, быў затрыманы ў Крыму і доўга трыманы ў няволі. Меў дзяцей Івана, Васіля, Сямёна, Дымітра і другога Івана. Верагодна першы Іван называўся князем Ліхадзіеўскім, з гэткім-жа прозьвішчам выступаюць дзеці другога Івана князі Ждан і Аляксандар Іванавічы Ліхадзіеўскія.
Зараз не існуе цэльнага радаводу князёў Ліхадзіеўскіх. Пры вывадах шляхецтва ў расейскі час прадстаўнікі роду пачыналі радаводы з пазьнейшых часоў і выводзіліся асобнымі лініямі роду. Толькі некаторыя лініі роду зацьверджаны ў расейскім шляхецтве (без княскага тытулу).
Пры вывадах назвалі сваім гэрбам «Ястрабец»:
Вывад 1800.08.14 (Менскі ДДС) з прыдомкам «Глінскі», у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя, лінія роду напэўна згасла.
Вывад 1812.02.15 (Менскі ДДС), зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1850.07.18 за № 6196 у 1 ч. РК.
Вывад 1816.07.07 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Вывад 1817.07.25 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Пры вывадах назвалі сваім гэрбам «Ясенчык»:
Вывад 1804.07.23-26 (Менскі ДДС), у расейскім шляхецтве не зацьверджаныя.
Вывад 1816.01.20 (Менскі ДДС), зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1853.08.20 за № 5588 у 1 ч. РК.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.