ВАЗҐІНТ гэрбу ўласнага «Мядзьвеж’я Галава».
VAZGINT herbu wlasnaha «Miadźviežja Halava».
Поль. Wazgint. Рас. Вазгинт.
Ян і Гэлена з Багдановічаў Вазґінты, зямяне Расіёнскага пав. Жамойцкага княства, атрымалі ў 1614 ад графа Аляксандра Хадкевіча, ваяводы Троцкага, 5 валокаў выдзеленых з Мышскага графства, гэтая зямля ў далейшым называлася Вазґінты.
У 19 ст. валодалі маёнт. Вазґінты ў Наваградзкім пав.
Вывад: 1799.01.19/30 (Літоўскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.