ВЕЙШТАРТ гэрбу «Дрыя».
VIEJŠTART herbu «Dryja».
Поль. Weysztort. Рас. Вейшторт.
Каласанты-Юры і Яган-Людвік сыны Фрыдрыха Вейштарта падзялілі ў 1700 маёнткі Замаславы і Казягоркі (Полацкае ваяв.).
У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Себескім, Дынабурскім і Лепельскім пав.
Вывад: 1776.03.15 (Полацкі прав. з. с.), 1842.04.26 (Віцебскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.