Крукоўскі-ЖДАНОВІЧ гэрбу «Ждан».
Krukowski-ŽDANOVIČ herbu «Ždan».
Поль. Krukowski-Żdanowicz. Рас. Круковский-Жданович.
Пётар сын Івана Ждановіч купіў 1624.03.02 у Адама сына Мацея Саковіча фальв. Івіца (Наваградзкі пав.). Ягоны сын Францішак-Ян атрымаў па бацьку Дгорі альбо Слабодка.
У 19 ст. нашчадкі жылі ў Бабруйскім і Вілейскім пав.
Вывад: 1826.02.25 (Менскі ДДС). Зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве ўказам Сэнату 1837.01.18 за № 306 у 6 ч. РК.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.