ЖДАНОВІЧ гэрбу «Ястрабец».
ŽDANOVIČ herbu «Jastrabiec».
Поль. Żdanowicz. Рас. Жданович.
Юзаф сын Пятра унук Івана Ждановіч уведзены 1705 у валоданьне маёнт. Інец (Наваградзкі пав.).
У 19 ст. нашчадкі жылі ў Ігуменскім і Бабруйскім пав.
Вывад: 1816.07.13 (Менскі ДДС). Зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве ўказам Сэнату 1860.08.31 за № 7 853 у 1 ч. РК..
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.