ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ХАРУЖЫ, х а р у н ж ы,

1) ніжэйшы афіцэрскі ранг у войску ВКЛ.

2) Вялікі Х. ВКЛ — шляхецкі ўрад у ВКЛ, вядомы з к. 15 ст. Яго абавязкам было нашэньне вялікакняскай харугвы пад час вял. цырымоній і знаходжаньне зь ёю пры манарху ў часе вайсковых дзеяньняў.

3) Надворны (дворны) Х. ВКЛ — намесьнік вял. Х. ВКЛ, урад эпізадычна згадваецца з пач. 16 ст., зь сяр. 16 ст. намінацыі праводзяцца стала.

4) Павятовы Х. — вайсковы кіраўнік шляхты павета. Зьбіраў шляхту павета для ўдзелу ў войнах, праводзіў попісы (гл. Попісы войска Вялікага Княства Літоўскага). Намінаваў сабе ў дапамогу павятовых ротмістраў. Быў адным з вышэйшых павятовых шляхецкіх урадаў, пасьля смерці Х. часам зьбіраліся сьпецыяльныя соймікі для правядзеньня выбараў новага Х.

5) Ніжэйшы афіцэрскі ранг у войску Рас. Імперыі ў некат. відах кавалерыі і казацкіх войсках.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. Мн., 2003. С. 61.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002