РОТМІСТАР,
1) ранг у войску ВКЛ у 16-18 ст. паміж паручыкам і падпалкоўнікам (палкоўнікам). У палках замежнага строю часам называўся маёрам.
2) Павятовы шляхецкі ўрад, вайсковы кіраўнік шляхты некалькіх парафій павета, кіраўнік адпаведнай харугвы. Прызначаўся крэдэнсам павятовага харужага.
3) Ранг у войску Рас. Імперыі, у кавалерыі, паміж штабс-ротмістрам і маёрам (да 1884), падпалкоўнікам (пасля 1884). Адпавядаў агульнавайсковаму рангу капітана.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2001.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 122.