ГЭРАЛЬДЫКА,
(ад позьнелац. heraldus вяшчальнік), гіст. дысцыпліна, што вывучае паходжаньне, разьвіцьцё, грамадзка-прававое значэньне і фармаваньне гэрба, інстытут яго карыстаньня.
Падзяляецца на тэарэт. (вывучэньне гэрбаў) і практычную (стварэньне новых гэрбаў). Першыя вядомыя тэарэтычныя разважаньні па Г. напісаў Бартола дэ Сасофэрата († 1352) ў «Tractatus de insigniis et armis». Пасьля яго працы па Г. зьяўляюцца даволі часта, а ў 1718 ст. Г. выкладаецца ў нямецкіх універсітэтах. Тады-ж Г. пачынае разьвівацца як навука ў сёняшнім разуменьні.
У Рэчы Паспалітай зьяўляюцца працы князя Ю.А.Ябланоўскага «Heraldyka to jest osada kleynotow rycerskich» (6 выданьняў у 17421752) і Д.Ф.Колі «Traktat krotki o heraldyce, to jest o herbach rodowitych» (1747).
Тэарэтычнымі праблемамі Г. ВКЛ займаліся таксама гісторыкі А.Малецкі, Ў.Сямковіч, Ф.Пекасінскі і інш.
Зараз акрамя дзяржаўных гэрольдый манархічных (і некаторых неманархічных) краінаў, Г. займаюцца шматлікія гэральдычныя аб’яднаньні розных краінаў, зьяднаныя ў некалькі міжнародных асацыяцыяў.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1995.
Друкаваная версія: Беларусь. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1995. С. 219. Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997. С. 167.