ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

КАПТУРОВЫ СУД,

часовы надзвычайны суд у Рэчы Паспалітай для разгляду тэрміновых спраў у часы бескаралеўя.

Са сьмерцю манарха звычайныя суды, якія ажыцьцяўлялі правасуддзе імём Караля, спынялі сваю работу (акрамя гродзкіх).

Упершыню К.с. створаны канфэдэрацыяй шляхты пасьля сьмерці Жыгімонта II ў 1572. Стафан Баторы прызнаў К.с. і зацьвердзіў іх выракі. Пасьля яго сьмерці ў 1568 малапольская шляхта выбрала каптуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацьвердзіў Варшаўскі канвакацыйны сойм 1587, які 29 студз. дазволіў выбіраць К.с., не вызначыўшчы колькасьць суддзяў, ва ўсіх ваяводзтвах, у т.л. ў ВКЛ.

У часы наступных бескаралеўяў К.с. выбіраліся на перадканвакацыйнымі сойміках шляхтаю, якая аб’ядноўвалася ў канфэдэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або староста павятовага гораду ці іх намесьнікі (падваявода або падстароста), суддзя і пісар гродзкага суда, падкаморы, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала ня менш як 5 асобаў зь яго складу. Пасяджэньні павінны былі адбывацца раз у 6 тыдняў па тры тыдні кожнае, што не заўсёды вытрымлівалася.

Разглядаліся справы аб парушэньні грамадзкага спакою, крымінальныя справы пра забойствы, разбоі, падпалы, напады на маёнткі, фальсіфікацыі дакументаў на маёмасьць (у дачыненьні да шляхты, астатнія справы разглядаў гродзкі суд), а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў.Пастановы К.с. прымаліся большасьцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасьля спыненьня дзейнасьці К.с.; няскончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды.

Сойм 1768 скасаваў практыку ўтварэньня К.с.

© Валеры Пазднякоў, 1997.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1999. С. 103.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002