ПАДСТАРОСТА,
намесьнік старосты, які ім прызначаўся асабіста. Часта спалучаў свой урад з урадам гараднічага ці стольніка. Фактычны кіраўнік гродзкага суда.
У час паспалітага рушэньня павінен быў заставацца ў замку (як і войскі), яму падпарадкоўваліся ўсе жыхары замка. У гэты час П. належала таксама ўся судовая ўлада ў горадзе.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 375.