ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ПАКТА КАНВЕНТА,

(лац. Pacta conventa), пагадненьне публічна-прававога характару паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новавыбраным Каралём.

Фіксавала індывідуальныя абавязкі манарха: забясьпечыць фінансавую дапамогу дзяржаве, выплаціць даўгі папярэдняга Караля, вярнуць у склад дзяржавы страчаныя тэрыторыі, будаваць замкі на межах, разьвіваць флот і артылерыю, выкупляць з татарскага палону «рускую» шляхту, не прызначаць іншаземцаў на ўрады, захоўваць вольнасьці шляхецкія, не ўжываць тытул дзедзіч (г. зн. спадчынны манарх), не выкарыстоўваць войска супраць шляхты і інш.

Упершыню заключана ў 1573 пры выбраньні на пасад Генрыка Валезы разам з Генрыкавымі артыкуламі.

П.к. рыхтаваў нанава пры кожным выбраньні Караля элекцыйны сойм, з канца 17 ст. — яго сьпецыяльная камісія зь некалькіх сенатараў і паслоў ад ваяводзтваў. У час апошніх элекцыяў зьмест П.к. мала мяняўся. Пасьля прысягі Караля на П.к. яму ўручаўся дыплём элекцыі — на выбраньне яго Каралём.

Літ.: Sobocinski W. Pakta conwenta. Krakow, 1939.

© Валеры Пазднякоў, 1999.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 378.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002