ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ВОЛЬНАСЬЦІ ШЛЯХЕЦКІЯ,

комплекс правоў і прывілеяў шляхты Рэчы Паспалітай 16-18 ст., на падставе якіх сфармавалася ідэалягічная дактрына «залатой вольнасьці» — культу павагі свабод кожнай асобы шляхецкага стану.

Кансалідаванай польскай шляхце ўдалося заняць дамінуючыя пазіцыі ў Польскім Каралеўстве і аслабіць уладу Караля. Прывілеі, атрыманыя ёю ў 14-16 ст. (ад Казімера III Вялікага да Стэфана Баторыя), сталі асновай шляхецкай вольнасьці ў Рэчы Паспалітай.

В.ш. ўключалі роўнасьць усіх грамадзян шляхецкага стану перад законам (aegualitas), права на свабодную элекцыю Караля, права кожнага шляхціча на свабоду голаса (libera vox) і права на пратэст (iusvetandi), а таксама недатыкальнасьць асобы шляхціча і яго маёнтка. Прывілей 1588 не дазваляў праводзіць рэвізіі шляхецкіх дамоў нават тады, калі было вядома, што там хаваецца вываланец.

Тэарэтычна шляхціч ня мог беспакарана толькі забіць, падпаліць, заняволіць інш. шляхціча, згвалціць кабету і рабаваць — на ўсё іншае ён меў права.

Правы і прывілеі шляхты юрыд. аформлены Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. В.ш. маглі абмяжэўвацца толькі пастановамі соймаў і соймікаў. Кароль бяз згоды Пасольскай Ізбы ня мог абкладаць падаткамі, зьбіраць паспалітае рушэньне, абвяшчаць вайну ці выдаваць уставы, якія-б тычыліся шляхты.

У 17 ст. абсалютызацыя В.ш. выклікала ўзрастаньне паліт. анархіі ў Рэчы Паспалітай. Яны трактаваліся як аснова ўнытрыдзяржаўных узаемаадносін, у першую чаргу — паміж шляхтаю і Каралём. Кожнае «парушэньне» вольнасьцяў успрыймалася як імкненьне да абсалютызму, кожная спроба правесьці рэформы — як замах на шляхецкія вольнасьці. Выкарыстаньне права ліберум вета прывяло да таго, што з 1652 па 1763 з 73 адкрытых соймаў 37 было сарвана. Дзярж. улада паралізоўвалася, агульнадзярж. задачы прыносіліся ў ахвяру інтарэсам магнацка-шляхецкіх груповак.

У 18 ст. сярод інтэлектуальных колаў Рэчы Паспалітай узьнімалася пытаньне аб неабходнасьці пашырыць правы асобы і грамадзянскія свабоды на ўсіх жыхароў, аднак паліт. сістэма заставалася нязьменнаю да канца існаваньня дзяржавы.

Літ.: Maciszewski J. Szlachta polska i jej panstwo. 2 wyd. Warszawa, 1986; Olszewski H. Sejm Rzeczypospolitej epoki oligarchii. 1652-1763. Poznan, 1966; Tazbir J. Mysl polska w nowozytnej kulturze europejskiej. Warszawa, 1986.

© Генадзь Сагановіч, 1994.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мн., 1994. С. 353.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002