СТОЛЬНІК,
шляхецкі ўрад у ВКЛ. Вядомы з сярэдзіны 15 ст. Загадваў сервіроўкаю вялікакняскага стала і падачаю страваў. Кіраваў падстоліямі. Пазьней выконваў функцыі намінальна.
З сяр. 17 ст. урад С. існаваў і ў паветах. Часта ўрадам С. валодаў адначасова падстароста.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2001.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 426.