ПАДСТОЛІ,
шляхецкі ўрад у ВКЛ. Вядомы з сярэдзіны 15 ст. Намесьнік стольніка, дапамагаў яму сервіраваць вялікакняскі стол. З часам яго функцыі становяцца намінальнымі.
З сяр. 17 ст. урад П. існаваў і ў паветах.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 375.