ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ПАСОЛЬСКАЯ ІЗБА,

ніжэйшая палата сойма Рэчы Паспалітай (вышэйшая — Сенат Рэчы Паспалітай).

Утваралася з выбраных шляхтаю паслоў (па 2 ад кожнага павета). Спачатку дзейнічала паводле заканадаўчай базы П.І. Кароны Польскай да ўтварэньня Рэчы Паспалітай. У 1633 вызначана, што за 5 дзён да сканчэньня сойма П.І. і Сенат пачынаюць сумесныя паседжаньні. У 1673 забаронена праводзіць кансіліюм (сумеснае пасяджэньне) без засяданьня асобна.

Канстытуцыя 1690 падсумавала правілы і вызначыла парадак працы: у 1-ы дзень паслы павінны былі выбіраць соймавага маршалка і дэпутатаў да Караля; маршалак рабіў прывітаньне манарху ад імя П.І., зачытваў прапазіцыі ад Караля й запісы, пададзеныя да архіва з мінулага сойма, называў вакантныя ўрады і інш.; пасьля пачыналіся пасяджэньні і прыймаліся канстытуцыі, якія падпісваў маршалак і дэпутаты. Генеральная канфэдэрацыя 1764 вызначыла, каб пасьля выбараў маршалка П.І. і Сенат праводзілі сумеснае пасяджэньне; пасьля прывітаньня Караля заслухоўвалася справаздача вял. падскарбія, потым палаты засядалі асобна.

Канстытуцыяй 1768 устаноўлены новы парадак працы П.І.: напачатку выбіраўся маршалак, які намінаваў сакратара, дэпутатаў па выпрацоўцы канстытуцый (па 2 ад Кароны і ВКЛ), дэпутатаў у склад соймавага суда (па 6) і для праверкі рахункаў Скарбовай і Вайсковай камісій (па 4); пасьля ўзаемных пасольстваў на 2-і дзень П.І. і Сенат праводзілі сумеснае пасяджэньне, на якім рабілася прывітаньне Каралю, заслухоўваліся прапазіцыі сойму ад манарха і матар’ялы мінулага сойма, намінаваліся дэпутаты ад Сенатадля выпрацоўкі канстытуцый і ў камісіі, заслухоўваліся рэляцыі паслоў у замежных краінах і замежных паслоў. Дэпутаты правяралі рахункі камісій і давалі справаздачу, пасьля чаго выбіраліся новыя камісары. Потым адбываліся выступленьні сенатараў і паслоў. На пачатку 3-га тыдня палаты пачыналі асобныя паседжаньні. П.І. найперш павінна была займацца працай па эканам. пытаньнях, потым па статыстычных, далей па іншых.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 428.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002