РАЗВАДОЎСКІ гэрбу «Трубы».
RAZVADOWSKI herbu «Truby».
Pol. Rozwadowski. Рус. Розвадовский.
Вывадам 1805.08.07 да вываду 1802.03.06 былі далучаны Ігнацій-Уладзімер (* Гомель 1816) і Ян (* Гомель 1818), якія названыя дзецьмі Вінцэнта і ўнукамі Юзафа, вельмі малаверагодна, што яны паходзяць ад Вінцэнта з вываду 1802.03.06 (гэты род у далейшым атрымаў графскі тытул гл. графы Развадоўскія).
У 1844 Ігнацій-Уладзіслаў, які значыўся дваранінам Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., жыў у Камянцы-Падольскім, у 1864 ён быў ужо памерлым, калі ягоны сын Станіслаў-Юльян (* 1845) меркаваў паступіць у дзяржаўную службу.
Дакументы гэтай лініі зь Менскага ДДС на разгляд Гэрольдыі не падаваліся.
Вывад: 1805.08.07 (Менскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005.