барон фон ОФФЭНБЕРҐ гэрбу ўласнага.
baron fon OFFENBIERG herbu wlasnaha.
Род нямецкага паходжаньня, са Штэермарку. У 17 ст. пераехалі ў Курляндыю. Потым у Браслаўскі і Рэчыцкі паветы Вялікага Княства Літоўскага.
Прызнаны ў шляхецкай годнасьці Расейскай Іперыі вывадамі Магілёўскага (1804.06.22) і Менскага (1826.10.08) дваранскіх дэпутацкіх сходаў, з унясеньнем у 4 частку Радаводнай кнігі Менскай губерні. Вывадам 1834.06.26 перанесены ў 6 частку РК Менскай губерні. Зацьверджаныя ў дваранстве Расейскай Імперыі ўказам Правячага Сэната ад 1842.07.28 за № 10 585.
У 1913 некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі пасьведчаньне з Курляндскага дваранскага камітэта, што належаць да баронскага роду фон Оффэнберґаў. Менскі ДДС зьдзейсьніў дадатковыя вывады з пераносам асобаў у 5 частку РК. У баронскай годнасьці былі прызнаныя Чэслаў-Антон фон Оффэнберґ, яго сыны Віктар і Юрый, яго браты Стэфан-Аўгусьцін і Іван-Якуб, і нашчадкі ўсіх названых асобаў. Зацьверджаны ў баронскай годнасьці ўказам Правячага Сэната ад 1915.11.23 за № 4 969.
Ці маюць права на баронскі тытул іншыя фон Оффэнберґі, якія зацьверджаны ў расейскім дваранстве па Менскай губерні, не вядома.
Крыніцы.
1. Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 319, воп. 2, спр. 2 401.
2. Вяроўкін-Шэлюта У. Оффэнберґі: Радавод. Рукапіс.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002.