барон (фон) ТЫПАЛЬТ гэрбу ўласнага.
baron (fon) TYPAĹT herbu wlasnaha.
Франц фон Тыпальт, рэзідэнт Сьвятой Рымскай Імперыі ў Рэчы Паспалітай, узведзены 1707.11.18 ў баронскую годнасьць Сьвятой Рымскай Імперыі Імператарам Францам I.
Першым шлюбам жанаты з Тарэзіяй Лукашынскаю, па якой атрымаў значныя маёнткі ў Інфлянтах. Пасьля яе сьмерці зьехаў з Варшавы ў Вену, дзе ажаніўся другім разам з баранэсаю фон Керан.
Яго дзеці і ўнукі жылі ў Інфлянцкім ваяводзтве. Пасьля анэксііі Рэчы Паспалітай прадстаўнікі роду служылі ў расейскім войску.
Тыпальты ўнесены 1821.10.07 ў 6 частку Радаводнай кнігі Віцебскай губерні. Таксама ўнесены ў 1 частку РК Тульскай губерні.
Апалёну-Мікалаю, сыну Себасьцяна-Аляксандра, Тыпальту дазволена, паводле Найвышэша зацьверджанага 1901.05.15 меркаваньня Дзяржаўнай Рады Расейскай Імперыі, карыстацца разам з нашчадкамі баронскім тытулам у Расейскай Імперыі.
Крыніцы.
1. Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 2512, воп. 1, спр. 233, арк. 233238 адв.
2. Чернопятов В.И. Дворянское сословие Тульской губернии. Т. 3 (XII). Родословец: Материалы. Ч. 1. Москва, [1909]. С. 31.
3. Бухе А. Список титулованным родам и лицам Российской Империи с 1894 до 1908 года. Москва, 1908. С. 13.
4. Васильевич С. [Любимов С.В.] Титулованные роды Российской Империи. Санкт-Петербург, 1910. С. 257.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002.