ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

граф ЦУКАТА гэрбу ўласнага.
hraf CUKATA herbu wlasnaha.


Ital. — Zuccato. Рус. — Цукатто.


Цуката, Цукато, Cukata, Zuccato

Род італьянскага паходжаньня, з Парэнцы ў Ільлірыі (?).

Георг-Ёган (Георгій Гаўрылавіч) Цуката, падпалкоўнік войскаў Герцагства Вюртэмбэргскага, прыняты ў 1788 у расейскую службу сэкунд-маёрам, выслужыўся да гэнерал-маёра.

Цукаты ўнесены 1863.02.21 ў 2 частку Радаводнай кнігі Магілёўскай губерні.

Азначэньнем Правячага Сэната 1865.03.24 у графскай годнасьці прызнаныя Георгій і Мікалай Цукаты.

Найвышэйшым указам 1873.01.04 Аляксандры Пятроўне Цукаце, удаве штабс-капітана Міхаіла Георгіевіча, і іх сынам, маёру Георгію і карнэту Мікалаю Міхайлавічам Цукатам, дазволена карыстацца разам з нашчадкамі графскім тытулам у Расейскай Імперыі, без прадастаўленьня дакументаў на гэты тытул.

Крыніцы.
1. Катин-Ярцев М.Ю. Графы Цукатто: Родословная. Рукопись.
2. Васильевич С. [Любимов С.В.] Титулованные роды Российской Империи. Санкт-Петербург, 1910. С. 192.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002, 2006.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002