ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ГРЭКА-КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ.


Найбольш масавая рэлігійная канфэсія ў Беларусі ў канцы 18 ст. У 1794–1804 на Грэка-каталіцкую царкву зьдзейсьнены ціск і значная колькасьць цэркваў была далучана да праваслаўя. Найбольшая колькасьць далучана да праваслаўя прыходаў было ў 1794–1799, у 1800–1804 гэта былі адзінкавыя прыходы. У гэты ж час большая частка шляхецкіх родаў, якія спавядалі грэка-каталіцызм, далучыліся да рыма-каталіцызму.
У 1839 Грэка-каталіцкая царква была ліквідавана ў Заходніх губернях Расейскай Імперыі, усе вернікі далучаны да Праваслаўнай царквы. У 1875 Грэка-каталіцкая царква скасавана ў Царстве Польскім (Холмская епархія), у губернях Люблінскай, Ломжыцкай, Седлецкай і Сувалкаўскай. У склад трох апошніх губерняў ўваходзілі частка земляў былых Берасьцейскага, Гарадзенскага, Ковенскага паветаў і Жамойцкага ваяводзтва ВКЛ, якія былі ўключаныя пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай у склад Аўстрыі і Прусіі, і пагэтаму грэка-каталіцкія парафіі былі ўключаны ў склад Холмскай епархіі.

На 1772–1794 на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага існавалі гэткія грэка-каталіцкія епархіі:

1. Кіеўская метраполія (рэзідэнцыя мітрапаліта — Вільня);
2. Полацкая, Віцебская і Мсьціслаўская архіепархія;
2. Уладзімерская (прыходы ў Польскім Каралеўстве і ВКЛ);
4. Смаленская і Северская архіепархія (прыходы ў Мсьціслаўскім ваяводзтве, Аршанскім і Рэчыцкім паветах, рэзідэнцыя архіепіскапа — Вільня);
5. Пінская;
6. Холмская (прыходы ў Польскім Каралеўстве і ВКЛ);
7. Берасьцейская (епархія вылучана ў 1765 з Уладзімерскай і Берасьцейскай);
8. Тураўская (епархія вылучана ў 1790 з Пінскай і Тураўскай).

Сьпіс епархій даецца паводле старшынства біскупаў. Усіх грэка-каталіцкіх епархій у Рэчы Паспалітай было 11, у Польскім Каралеўстве было яшчэ 3 епархіі — Луцкая; Львоўская, Галіцкая і Камянецкая (архіепархія); Перамышльская і Самборская.

Грэка-каталіцкія епархіі ў Заходніх губернях Расейскай Імперыі.
Інфармацыя будзе дададзена пазьней.

Тэрытар’яльна-адміністрацыйны падзел губерняў даецца на 1839 г.

БЕЛАСТОЦКАЯ ВОБЛАСЬЦЬ

ВІЛЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ

ВІЦЕБСКАЯ ГУБЕРНЯ

МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЕРНЯ

МЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ

МІТАЎСКАЯ ГУБЕРНЯ
Курляндыя

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005, 2006.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
        Пытаньні і адказы
        Даведачная інфармацыя
        Касьцёлы, цэрквы, зборы,
        кірхі і мячэты
            Рыма-каталіцкія касьцёлы
            Грэка-каталіцкія цэрквы
            Праваслаўныя цэрквы
            Евангеліцка-рэфармацыйныя
            зборы
            Евангеліцка-лютэранскія кірхі
            Мусульманскія мячэты
        Архівы і ўстановы
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002