ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ.
У другой палове 18 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім была невялікая колькасьць праваслаўных вернікаў. Праваслаўныя прыходы былі ва Ўсходняй частцы ВКЛ, на Случчыне і адзінкавыя парафіі па іншай тэрыторыі дзяржавы. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай расейскія ўлады перавялі ў праваслаўе значную колькасьць грэка-каталіцкіх цэркваў, у васноўным гэта адбывалася ў 1794-1799, у 1800-1804 далучаны былі адзінкавыя прыходы. У 1839 Грэка-каталіцкая царква была ліквідавана ў Заходніх губернях Расейскай Імперыі, а Унія забаронена. Усе вуніяцкія прыходы далучаны да Праваслаўнай царквы.
Тэрытар’яльна-адміністрацыйны падзел даецца на 1917 г.
ВІЛЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ.
ВІЦЕБСКАЯ ГУБЕРНЯ.
ГАРАДЗЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ.
КОВЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ.
МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЕРНЯ.
МЕНСКАЯ ГУБЕРНЯ.