ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ.
Пасьля захопу земляў ВКЛ Расейскай Імпэрыяй, у к. 18 19 ст. адбываліся тэрытар’яльна-адміністрацыйныя зьмены. На тэрыторыі, якая склала Магілёўскую губ., яны былі гэткія:
1772 Магілёўская губерня: Аршанская, Магілёўская, Мсьціслаўская і Рагачоўская правінцыі;
1778 Магілёўскае намесьніцтва: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Старабыхаўскі (Быхаўскі), Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1796.12.12 Беларуская губерня (цэнтар у Віцебску): Аршанскі, Беліцкі, Віцебскі, Вяліскі, Гарадоцкі, Дынабургскі, Люцынскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Рагачоўскі, Себескі, Сеньненскі, Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1801.09.09 Магілёўская губерня: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Старабыхаўскі (Быхаўскі), Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1840 скасаваны Бабінавіцкі пав., тэрыторыя далучана да Аршанскага;
1852 Беліцкі пав. перайменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі ў Быхаўскі;
1861 Копыскі пав. перайменаваны у Горацкі.
У сьпісах магчымыя памылкі ў напісаньні населеных пунктаў, зьвязаныя зь няправільным націскам. Калі вы заўважылі памылку, калі ласка, паведамьце ў адпаведным форуме, памылка будзе выпраўлена.
Тлумачэньні знакаў:
* кнігі пра нараджэньні й хросты;
х кнігі пра шлюбы;
† кнігі пра сьмерці й пахаваньні;
о кнігі прадшлюбных вобыскаў;
с кнігі пра споведзі.
Калі знакаў няма гэта азначае, што склад кнігі не вядомы.
НГА Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі.
Прыведзеныя зьвесткі пра мэтрычныя кнігі не зьяўляюцца вычарпальнымі. Гэта толькі тыя кнігі, якія ўнесены ў сьпіс, у архівах іх можа быць больш.
АРШАНСКІ ПАВЕТ.
БЫХАЎСКІ ПАВЕТ.
ГОМЕЛЬСКІ ПАВЕТ.
ГОРАЦКІ ПАВЕТ.
КЛІМАВІЦКІ ПАВЕТ.
МАГІЛЁЎСКІ ПАВЕТ.
МСЬЦІСЛАЎСКІ ПАВЕТ.
РАГАЧОЎСКІ ПАВЕТ.
СЕНЬНЕНСКІ ПАВЕТ.
ЧАВУСКІ ПАВЕТ.
ЧЭРЫКАЎСКІ ПАВЕТ.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003, 2006.