ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

КАСЬЦЁЛЫ Ў КУРЛЯНДЫІ І ЛІФЛЯНДЫІ.


У 1562, пасьля секулярызацыі Інфлянцкага ордэну, утвораны Герцагства Курляндыі і Семігаліі, як васальнае Вялікаму Княству Літоўскаму, і Задзьвінскае княства, якое ў 1566 афіцыйна ўключана ў склад ВКЛ пад назваю Інфлянцкае княства, са статусам ваяводзтва.

На Люблінскім Сойме 1569 Інфлянты былі аб’яўленыя кандамініумам (супольным уладаньнем) Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Герцагства Курляндыі і Семігаліі стала васалам усёй Рэчы Паспалітай.

У 1582 г. Інфлянцкае княства падзелена на тры прэзідэнцыяты: Вэндэнскі, Дорпацкі і Парнаўскі. У 1589 прэзідэнцыяты перайменаваны ў ваяводзтвы. У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600-1629, паўночная частка Інфлянтаў з гарадамі Парнавам, Вэндэнам і Рыгаю была страчаная. У Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры тракты (староствы) з 29: Дынабургскі, Люцынскі, Марыенгаўзэнскі й Рэжыцкі. У 1667 Інфлянтам пацьверджаны тытул княства, са статусам ваяводзтва, без падзелу на паветы.

Зьвесткі пра касьцёлы Інфлянтскага ваяводзтва гл. у інфармацыі пра касьцёлы Віцебскай губ., у складзе якой землі Інфлянцкага ваяв. знаходзіліся пасьля захопу Вялікага Княства Літоўскага Расейскай Імпэрыяй.

У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Даніяй 1583-1585 за зямлю былога Курляндзкага біскупства, апошняе было выкуплена ў Даніі. У 1617 утвораны асобны Пілтэнскі павет, акі меў аўтаномію і падпарадкоўвалася непасрэдна Каралю і Вялікаму Князю. У 1656-1717 Пілтэнскі павет уваходзіў у склад Герцагства Курляндыі і Семігаліі.

1795.03.07 лантаг Курляндыі скасаваў падпарадкаваньне Герцагства Рэчы Паспалітай і дабраахвотна далучыў Герцагства да Расейскай Імпэрыі без усялякіх умоваў.

У 1795 з Герцагства Курляндыі і Семігаліі, і Пілтэнскага павета створанае Курляндзкае намесьніцтва, 1796.01.28 — пераназвана ў губерню.

Курляндзкае намесьніцтва: Баўскі, Віндаўскі, Газенпоцкі, Галдзінгенскі, Лібаўскі, Мітаўскі, Тукумскі, Фрыдрыхштадзкі, Якабштадзкі паветы.

Касьцёлы на тэрыторыі Курляндыі ўваходзілі ў склад Інфлянцкай дыяцэзіі, да яе-ж належаў і касьцёл у Рызе (тэрыторыя Швэцыі, потым Расейскай Імпэрыі). Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай і сьмерці апошніх біскупаў Інфлянцкіх (біскупа, біскупа-суфрагана і біскупа-каадутара) новыя біскупы не прызначаліся. Касьцёлы ў Курляндзкай губ. былі падпарадкаваныя Жамойцкай дыяцэзіі. Рыскі касьцёл падпарадкаваны Магілёўскай арцдыяцэзіі.

КУРЛЯНДЫЯ

Альтэнбург
Альшванг
Бебра, філія Ілукштанскага
Кульдыга
Ілукшта    
Філія гэтага касьцёлу ў Ліксне, у Інфлянцкім ваяводзтве ВКЛ, потым у Дзьвінскім (Дынабурскім) пав. Віцебскай губ.
Лаўкеса
Ліпава
Мітава
Озалмуйжа, філія Якабштатскага
Субач
Сьмелін, філія Ілукштанскага
Фэліксбэрг, філія Альшвагскага
Шэнбэрг, філія Якабштатскага
Элерна
Якабштат

ПІЛЬТЭНСКІ ПАВЕТ.

Газенпот, філія Альтэнбургскага
Ленен

ЛІФЛЯНДЫЯ

Рыга

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2006.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
        Пытаньні і адказы
        Даведачная інфармацыя
        Касьцёлы, цэрквы, зборы,
        кірхі і мячэты
            Рыма-каталіцкія касьцёлы
            Грэка-каталіцкія цэрквы
            Праваслаўныя цэрквы
            Евангеліцка-рэфармацыйныя
            зборы
            Евангеліцка-лютэранскія кірхі
            Мусульманскія мячэты
        Архівы і ўстановы
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002