КАСЬЦЁЛЫ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ.
У тэрытар’яльнай прывязцы касьцёлаў да паветаў могуць быць памылкі.
Пасьля захопу земляў ВКЛ Расейскай Імпэрыяй, у к. 18 19 ст. адбываліся тэрытар’яльна-адміністрацыйныя зьмены. На тэрыторыі, якая склала Магілёўскую губ., яны былі гэткія:
1772 Магілёўская губерня: Аршанская, Магілёўская, Мсьціслаўская і Рагачоўская правінцыі;
1778 Магілёўскае намесьніцтва: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Старабыхаўскі (Быхаўскі), Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1796.12.12 Беларуская губерня (цэнтар у Віцебску): Аршанскі, Беліцкі, Віцебскі, Вяліскі, Гарадоцкі, Дынабургскі, Люцынскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Рагачоўскі, Себескі, Сеньненскі, Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1801.09.09 Магілёўская губерня: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Старабыхаўскі (Быхаўскі), Чавускі і Чэрыкаўскі паветы;
1840 скасаваны Бабінавіцкі пав., тэрыторыя далучана да Аршанскага;
1852 Беліцкі пав. перайменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі ў Быхаўскі;
1861 Копыскі пав. перайменаваны у Горацкі.
АРШАНСКІ ПАВЕТ.
БЫХАЎСКІ ПАВЕТ.
ГОМЕЛЬСКІ ПАВЕТ.
ГОРАЦКІ ПАВЕТ.
КЛІМАВІЦКІ ПАВЕТ.
МАГІЛЁЎСКІ ПАВЕТ.
МСЬЦІСЛАЎСКІ ПАВЕТ.
РАГАЧОЎСКІ ПАВЕТ.
СЕНЬНЕНСКІ ПАВЕТ.
ЧАВУСКІ ПАВЕТ.
ЧЭРЫКАЎСКІ ПАВЕТ.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004, 2006.