КАСЬЦЁЛЫ МЕНСКАЙ ГУБЕРНІ.
Пасьля захопу земляў ВКЛ Расейскай Імпэрыяй, у к. 18 19 ст. адбываліся тэрытар’яльна-адміністрацыйныя зьмены. На тэрыторыі, якая склала Менскую губ. яны былі гэткія:
1793.04.13 утворана Менская губерня, без падзелаў на паветы.
Мазырскі павет уключаны ў Чарнігаўскае намесьніцтва;
1795.05.03 Менскае намесьніцтва: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Давідгарадоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Нясьвіжскі, Пастаўскі, Пінскі і Слуцкі паветы.
Мазырскі пав. вернуты са склада Чарнігаўскай губ. ў Менскае намесьніцтва. Рэчыцкі пав. уключаны ў Чарнігаўскую губ.;
1797.08.29 Менская губерня: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі паветы.
Скасаваныя некалькі паветаў: Давідгарадоцкі, Докшыцкі, Нясьвіскі й Пастаўскі. Рэчыцкі пав. вернуты ў Менскую губ. з Чарнігаўскай;
1843 Менская губерня: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Наваградзкі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі.
Вілейскі і Дзісенскі пав. перададзены ў Віленскую губ. З Гарадзенскай губ. у Менскую перададзены Наваградзкі пав.
БАБРУЙСКІ ПАВЕТ.
БАРЫСАЎСКІ ПАВЕТ.
ІГУМЕНСКІ ПАВЕТ.
МАЗЫРСКІ ПАВЕТ.
МЕНСКІ ПАВЕТ.
НАВАГРАДЗКІ ПАВЕТ.
ПІНСКІ ПАВЕТ.
РЭЧЫЦКІ ПАВЕТ.
СЛУЦКІ ПАВЕТ.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003, 2006.