ГЕНЕАЛЁГІЯ,
(грэц. genealogia радавод), гіст. дысцыпліна, што вывучае паходжаньне, гісторыю, сац. становішча, сваяцкія сувязі родаў і асобаў.
Вытокі Г. зьвязаныы зь паганскімі культамі продкаў. Як галіна ведаў Г. існавала ў Стараж. Рыме. У эпоху пераходу да феадалізму звесткі па Г. складовая частка вучна-паэтычнай творчасьці. У сярэднявеччы шырока распаўсюджаны генеалягічныя паданьні пра паходжаньне родаў ці цэлых народаў. Шырока вядома сага 12 ст. «Кніга пра ісляндцаў» А.Торгільсона пра паходжаньне і Г. насельнікаў Ісляндыі. Паводле легенды, літоўская шляхта паходзіла ад рымскага патрыцыя Палямона і яго паплечнікаў, якія перасяліліся ў Літву са Стараж. Рыму.
Як гіст. дысцыпліна склалася ў 1618 ст., калі сталі распрацоўвацца метады складаньня радаводных табліцаў і росьпісаў, сістэмы нумарацыі сваяцтва. У ВКЛ былі шырока распаўсюджаны гэрбары, якія спалучалі зьвесткі з Г. і гэральдыкі.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1995.
Друкаваная версія: Беларусь. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1995. С. 218. Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997. С. 151-152.