ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

МАРШАЛАК,

шляхецкі ўрад у ВКЛ.

1) М. вялікі (у 15 ст. земскі, у 16 ст. найвышэйшы) — найвышэйшы ўраднік ВКЛ у пач. 15 — 18 ст. Кіраваў дваром Вял. Князя, прымаў замежных паслоў, вышэйшых ураднікаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнаю стражаю і каралеўскаю гвардыяй, сачыў за бясьпекаю манарха, прызначаў дваранаў. Разглядаў здарэньні й злачынствы, зьдзейсьненыя пры двары і ў месцы знаходжаньня Вял. Князя. З 1678 кіраваў маршалкаўскім судом. Пасьля Люблінскай уніі 1569 — сенатар. Калі сойм адбываўся ў ВКЛ, склікаў і вёў паседжаньні Сената Рэчы Паспалітай, калі сойм быў вальным — кіраваў ім.

2) М. дворны (надворны) — ураднік у канцы 15 — 18 ст. Загадваў гасп. справамі вялікакняскага двара, кіраваў М. гаспадарскімі. Быў намесьнікам М. вялікага. З часу праўленьня Караля Ўладзіслава стаў сенатарам.

3) М. гаспадарскі — ураднік пры двары Вял. Князя ў канцы 14 — пач. 17 ст. Выконваў сьпец. даручэньні гаспадара, кіраваў прыдворнымі службамі. На працягу 15 — 1-й пал. 16 ст. колькасьць М. гаспадарскіх значна павялічылася і часам дасягала 10 і больш чалавек.

4) М. павятовы — мясцовы ўрад, які ўзьнік у час правядзеньня адм.-тэр. рэформы 1565—66 пры трансфармацыі ўрада М. гаспадарскага. Кіраваў шляхтаю ў павеце, склікаў і вёў павятовы соймік. Такога ўраду не было ў цэнтр. павеце ваяводзтва, дзе функцыі М. выконваў кашталян. З канца 1580-х да пач. 1630-х урад М. павятовага існаваў і ў цэнтр. паветах ваяводстваў, акрамя Віленскага і Троцкага.

5) М. соймавы — ураднік, які выбіраўся пасламі Пасольскай Ізбы (ніжэйшай палаты сойма) для вядзеньня паседжаньняў. Прызначаў сакратара. Рабіў справаздачу перад манархам, зачытваў ухвалы Пасольскай ізбы.

6) М. трыбунальскі — ураднік, які выбіраўся суддзямі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага для кіраваньня паседжаньнямі і судаводства. Прызначаў трыбунальскіх інстыгатараў.

7) М. дворскі — гасп. ураднік пры дварах членаў манаршай сям’і, біскупаў, магнатаў, кіраўнік прыдворных служак.

8) М. губернскі і павятовы — у Рас. Імперыі з 1777 кіраўнік дваранскай карпарацыі губерні або павета. Пасьля Паўстаньня 1863—64 ў зах. губернях прызначаўся ўрадам (гл. Прадвадзіцель дваранства).

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 83.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002