ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

барон фон АШ гэрбу ўласнага.
baron fon AŠ herbu wlasnaha.


Фрыдрых-Георг (Фёдар Юр’евіч) Аш, пошт-дырэктар пецярбургскага паштамта, узведзены ў 1762 ў баронскую годнасьць Сьвятой Рымскай Імперыі Імператарам Францам I. Указам Імператрыцы Кацярыны II ад 1763.03.11 дазволена прыняць гэтую годнасьць і карыстацца ў Расейскай Імперыі баронскім тытулам.

Іван Фёдаравіч Аш, рэзідэнт Расейскай Імперыі ў Рэчы Паспалітай, атрымаў індыгенат ад Сойма Рэчы Паспалітай у 1768. Атрымаў у 1783 дыплём на баронскую годнасьць ад Імператара Сьвятой Рымскай Імперыі Юзафа II.

Бароны фон Ашы ўнесены ў Радаводную кнігу Санкт-Пецярбургскай губерні.

Барон Мікалай Ягоравіч фон Аш, унук Івана Фёдаравіча, быў прызначаны Віцебскім павятовым прадвадзіцелем дваранства, таксама быў Старшынём міравога зьезду. Унесены 1869.12.16 ў 5 частку Радаводнай кнігі Віцебскай губерні.

Барон М.Я. фон Аш валодаў у 1869 маёнткам Малое Любашкава (Віцебскі пав.) з 1457 дзес. зямлі.

Крыніцы.
1. Васильевич С. [Любимов С.В.] Титулованные роды Российской Империи. Санкт-Петербург, 1910. С. 226. [Памылкова зазначана, што роз згас].
2. Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи начатый в 1797 году. Ч. 5. [Санкт-Петербург], 1800. Л. 126.
3. Русский биографический словарь. Т. 2. Алексинский—Бестужев-Рюмин. Санкт-Петербург, 1900. С. 364—366.
4. Album armorum nobilium Regni Poloniae XV—XVIII saec. Herby nobilitacji i indygenatow XV—XVIII w. Lublin, 2001. S. 509.
5. Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 2512, воп. 3, спр. 10, арк. 35—36 адв.
6. Санкт-Петербургская дворянская родословная книга. Литера А. Санкт-Петербург, 2000. С. 44. [У радаводзе збой у пакаленьнях].

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002.
  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002